Свята-Петра-Паўлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Жодзіна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Маскоўскай, побач са Свята-Міхайлаўскай царквой.
Гісторыя Пабудавана ў пачатку 21 ст. з цэглы.
Архітэктура Цэнтрычны крыжовы ў плане 2-павярховы будынак, накрыты паўвальмавымі дахамі і ўзняты на высокі бутавы цокальны паверх. На іх перакрыжаванні ўзведзены 4-гранны барабан, завершаны цыбулепадобнай галоўкай на цыліндрычнай шыі. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аб’яднанымі арачнымі прасламі. Уваход аформлены 2-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём, да якога вядзе лесвічны каскадСвята-Петра-Паўлаўская царква на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Жодзіна Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі