Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у горадзе Ганцавічы Брэсцкай вобласці. Размяшчаецца ў цэнтры гарады па вуліцы Кастрычніцкая.

Гісторыя

Пабудаваны ў 1999 годзе з цэглы.

Архітэктура Развязаны ў сучасных формах стылізаванай готыкі прастакутным у плане пад двухспадавым дахам аб’ёмам, да якога прыбудавана ніжэйшая пяцікантовая апсіда c бакавымі сокрэсціямі.

Франтальны фасад вылучаны вертыкальнай дамінантай — чатырохкантовай шатровай вежай-званіцай. Фасады падзелены стральчатымі вокнамі-біфорыумамі, над уваходным парталам — акно-ружа.

Спасылкі Ганцавічы — парафія Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі — http://catholic.by/

Катэгорыя:Ганцавічы Катэгорыя:Касцёлы Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1999 годзе Катэгорыя:1999 год у Беларусі