Касцёл Святога Юзафа — мураваны каталіцкі храм у горадзе Жабінка Брэсцкай вобласці. Размяшчаецца на паўночна-заходняй ускраіне горада.

Гісторыя Да Другой сусветнай вайны існаваў касцёлhttps://www.radzima.org/be/gorad/zhabinka.html.

Новы касцёл быў пабудаваны ў 1998 годзе з цэглы.

Архітэктура У аснове асіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі прамавугольны ў плане высокі неф, накрыты двухсхільным дахам з каркаснай званічкай з боку фасада. 3 паўднёвага боку да яго далучаны ніжэйшы неф пад аднасхільным пакрыццём, з паўночнага — выступае рызаліт сакрысціі. Да франтальнага фасада далучаны асіметрычна скампанаваны аб’ём нартэкса, цэнтральны рызаліт якога прарэзаны арачнай уваходнай нішай і круглым акном-ружай над ёй. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі розных памераў і круглымі люкарнамі.

Літаратура Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.

Спасылкі Жабінка — парафія Святога Юзафа — http://catholic.by/

Катэгорыя:Жабінка Катэгорыя:Касцёлы Жабінкаўскага раёна Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1998 годзе Катэгорыя:1998 год у Беларусі