Ігар Георгіевіч Малкоў (нар. , г. Сэрэдына-Буда, Сумская вобласць, Украіна) — беларускі інжынер і педагог. Доктар архітэктуры, прафесар.

Біяграфія Скончыў у 1959 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (выкладчыкі В. Ф. Ждановіч, А. Г. Ташкінаў).

Член Саюза архітэктараў з 2000 года, членскі білет № 1097.

У 1970—1976 гадах галоўны інжынер праектаў інстытута «БелНДІдзіпрасельбуд»; у 1976—1978 гадах галоўны інжынер інстытута «Віцебскграмадзянпраект», у 1978—1981 гадах загадчык кафедры Наваполацкага політэхнічнага інстытута; у 1981—1983 гадах галоўны канструктар Віцебскага філіяла інстытута «Белкалгаспраект»; у 1983—1985 гадах намеснік галоўнага інжынера аб’яднання «Гомельскі аблміжкалгасбуд»; у 1985—1990 гадах начальнік архітэктурна-будаўнічага аддзела інстытута «Гомельграмадзянпраект»; з 1990 года загадчык кафеды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

Дзейнасць Асноўныя працы: праектныя: тэхнарабочы праект малочна-таварнай фермы прамысловага тыпу на 1200 кадраў у саўгасе «Малеч» Бярозаўскага раёна (галоўны інжынер праекта); рабочыя чарцяжы міжгаспадарчага комплексу па гадоўлі і адкорму 54 тысяч свіней у год у калгасе «Герой працы» Глыбоцкага раёна (галоўны інжынер інстытута); тэхнічны праект і рабочыя чарцяжы комплексу жылых дамоў і грамадскіх будынкаў мікрараёна № 53 г. Гомеля (начальнік архітэктурна-канструктарскага аддзела).

Навуковыя працы: манаграфіі «Праектаванне і будаўніцтва прамысловых комплексаў» (у суаўтарстве з У. Э. Сакалоўскім), «Шляхі аптымізацыі сельскагаспадарчых комплексаў» (у суаўтарстве з Бялясавым), навучальны дапаможнік для студэнтаў ВНУ «Планіроўка і забудова сельскіх населеных месцаў» (у суаўтарстве з А. Д. Кудзіненкам); манаграфія «Архітэктура аджраджаемага беларускага сяла і сядзібнага дома» (у суаўтарстве з А. Д. Кудзіненкам).

Прэміі Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000, у аўтарскім калектыве) — за комплекс даследаванняў па тэорыі архітэктуры (фарміраванне беларускай навуковай школы), створаны ў 1995—1998 гадах.

Сям'я Мае сына Ігара (нар. 1981), архітэктара і дызайнера.

Літаратура

Катэгорыя:Інжынеры Беларусі