Тамара Леанідаўна Матыль (нар. , Мінск) — беларускі архітэктар, спецыяліст у галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
Біяграфія Скончыла БПІ (1984) па спецыяльнасці архітэктура, (1992) у Маскве па спецыяльнасці ландшафтная архітэктура і садова-паркавае будаўніцтва, Міжнародную летнюю школу паслядыпломнай адукацыі (1996, Беларусь-Польшча) па спецыяльнасці тэарэтычныя і практычныя пытанні аховы культурнага ландшафту і гістарычных садоў і паркаў, аспірантуру Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі (1999, н/з).
У 1984—1990 гадах працавала архітэктарам у Інстытуце «Белсельбудпраект», у 1990—1995 — галоўным архітэктарам у гісторыка-культурным запаведніку «Заслаўе», у 1995—1998 — загадчыцай сектара драўлянай забудовы гарадоў Беларусі ў Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту. З 1997 года выкладала ў Інстытуце культуры Беларусі, у «Школе музеалогіі», курс музейнай архітэктуры.
У 2003—2011 гадах галоўны архітэктар праектаў у архітэктурна-будаўнічай кампаніі ААТ «Ленайт». У 2011—2015 гадах працавала ў Інстытуце культуры Беларусі экспертам аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, выкладала на курсах павышэння кваліфікацыі для спецыялістаў у вобласці аховы спадчыны курс «Ахова гісторыка-культурнай спадчыны».
З 2014 года сааўтар і менеджар культурна-адукацыйнага праекта «МІНІМІНСК» («MINIMINSK») http://citydog.by/post/avtory-neobychnykh-suvenirov/https://www.facebook.com/mini.minsk/.
Са студзеня 2016 года — каардынатар праекта «Маніторынг гісторыка-культурных каштоўнасцей ў выбраных мясцовасцях Беларусі» па стварэнні платформы для базы дадзеных па нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцях Беларусі, эксперт у галіне аховы культурнай спадчыны ў грамадскім фондзе «European URBAN Institute», старшыня Савету грамадскага фонда «European Urban Institute» (Польшча, Варшава), член Савету грамадскага фонда «Культурная спадчына і сучаснасць» (Беларусь, Мінск).
Навуковая дзейнасць Удзельніца навукова-практычных канферэнцый (Беларусь, Літва, Польшча) у 1995—1997, 2011—2017, 2019 гадах і навукова-даследніцкіх экспедыцый (Беларусь, Літва, Польшча) у 1990—1997, 2011—2019 гадах.
Аўтарка-складальніца буклета «Исторические города Беларуси» (выданне падрыхтава пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі, 2013), буклета «Індустрыяльная архітэктура Беларусі» (выданне падрыхтавана пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі у 2015 годзе да Европейскіх дзён спадчыны ў Беларусі, выдавецтва РУП «Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь», 2015).
Рэдактарка і аўтарка (у складзе творчага калектыву) навуковага зборніка «Бюлетэнь маніторынгу гістарычнай прасторы» Сінагогі Беларусі. Сшытак першы. 1/2016 (Выданне падрыхтавана фондам EUI (European Urban Institute (Варшава, Польшча)) 2016 г.) https://www.academia.edu/33873975/%D0%91%D0%AE%D0%9B%D0%95%D0%A2%D0%AD%D0%9D%D0%AC_%D0%9C%D0%90%D0%9D%D0%86%D0%A2%D0%9E%D0%A0%D0%AB%D0%9D%D0%93%D0%90_%D0%93%D0%86%D0%A1%D0%A2%D0%90%D0%A0%D0%AB%D0%A7%D0%9D%D0%90%D0%99_%D0%9F%D0%A0%D0%90%D0%A1%D0%A2%D0%9E%D0%A0%D0%AB_WEB_2016_1_344_pdf?email_work_card=thumbnail-desktop
Бюлетэнь маніторынгу гістарычнай прасторы Сінагогі Беларусі Сшытак першы 1/2016
Аўтарка-складальніца буклета «The main avenue of Minsk» (выданне падрыхтавана пры падтрымцы фонда IHM-Institute of Heritage Management (Cottbus, Germany) і фонда «Культурная спадчына і сучаснасць» (Мінск, Беларусь) у 2018 годзе).
Удзельніца (у складзе творчага калектыву) распрацоўкі праекта «Гардарыкі. Гарады Беларусі» (Cities of Belarus), мэтай якога было акумуляванне ведаў пра гарады Беларусі ў іх культурным, геаграфічным, аксіялагічным сэнсах, з мэтай раскрыцця магчымасці і турыстычна-рэсурснай базы для іх устоўлівага развіцця, прадстаўленне інфармацыі пра фарміраванне і трансфармацыі назваў гарадоў ў гістарычнай прагрэсіі. (Праект створаны пры падтрымцы ЮНЕСКА ў межах удзелу 2018—2019 гг.). Вынікам праекта стаў буклет «Гарады Беларусі», падрыхтаваны фондам «Культурная спадчына і сучаснасць» (Беларусь, Мінск) у 2019 годзе (выдавецтва РУП «Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь», 2020).
Бібліяграфія
Галоўны праспект Мінска : [праект / ІНМ ― Інстытут кіравання спадчынай, Фонд «Культурная спадчына і сучаснасць»; аўтар праекта А. Сташкевіч; укладанне Т. Матыль]. ― Мінск : Фонд «Культурная спадчына і сучаснасць», 2018. — с., уключаючы вокладку : іл., каляр. іл. ; 22х22 см. ISBN 978-985-7205-02-8. «Бюлетэнь маніторынгу гістарычнай прасторы» Сінагогі Беларусі. Сшытак першы. 1/2016 (Выданне падрыхтавана фондам EUI (European Urban Institute (Варшава, Польшча)) 2016 г.) Выдавецтва РУП «Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь». ISBN 978-83-940777-1-6. Исторические города Беларуси / [составитель Т. Л. Матыль; редактор С. М. Рыбарева; фото: Т. Л. Матыль, Т. М. Мармыш, Е. В. Шабан]. ― Минск : Институт культуры Беларуси, печ. 2013. — 27, с., включая обложку : ил., цв. ил. ; 29 см. Библиография в конце книги. — 150 экз. Городская среда ― как коллективная память человечества / Тамара Матыль // Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 12-13 чэрвеня 2012 г.) / [укладальнікі: А. А. Галкін, І. Р. Голубева; рэдкалегія: І. І. Крук (галоўны рэдактар), А. А. Галкін, І. Р. Голубева]. ― Мінск, 2012. — С. 199―212 : фот. ― Библиография: 4 назв. — ISBN 978-985-7045-05-1. Прафесійны вопыт у галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны: да 25-годдзя Міжнароднай летняй школы «Нясвіжская акадэмія» = Doświadczenie zawodowe w zakresie ochrony dziedzictwa kulturowo-historycznego: do 25-lecia Międzynarodowej Letniej Szkoły «Akadimia Nieświeska» = Professional experience in the field of protection of historical and cultural heritage: to the 25th Anniversary of the International summer school «Nesvizh Academy» : зборнік навуковых артыкулаў / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў; укладанне і агульная рэдакцыя І. Б. Лапцёнак; [уступны артыкул Н. Д. Хвір; фота: А. С. Барташ і інш.]. ― Мінск : БДУКМ, 2020. — 451 с. : іл., каляр. іл., партр., факсім., карты ; 28 см. Частка тэксту і рэзюмэ артыкулаў паралельна на беларускай, польскай, англійскай мовах. ― Бібліяграфія ў заўвагах у канцы асобных артыкулаў. ISBN 978-985-522-263-8. Дні Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі, 2016 = European heritage days in Belarus, 2016 : спадчына і веды : буклет / [укладальнік А. Каліноўская; рэдактары: С. Рыбарава, Р. Маслоўская; фота: А. Гумінская і інш.]. ― Мінск : Інстытут культуры Беларусі, друк 2016. — с., уключаючы вокладку : іл., каляр. іл., схема ; 28 см. Дні Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі, 2015 : індустрыяльная спадчына : [буклет / аўтар тэкстаў Т. Матыль; фота: Т. Матыль і інш.]. ― Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2015. — c. : іл., каляр. іл. ; 21х21 см + дадатак ( асобны л. іл.). Суцягін, Уладзімір Фёдаравіч (фатограф; нар. 1955). II. Паўлаў, У. III. Курыла, Сяргей (фатограф). IV. Матыль, Тамара Леанідаўна (архітэктар; нар. 1962). V. Севярын, І. VI. Дехцяронак, А. VII. Міклашэвіч, М. Свет шляхецкіх сядзібаў у творах Станіслава Жукоўскага Відэасправаздача па выніках маніторынгу элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі супрацоўнікамі аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі. Абрад «Калядныя Цары». Ч. 2 (в. Семежава, Капыльскі р-н, Мінская вобл., 13 студзеня 2012 г.). Абрад "Юраўскі карагод. 10.05.2012 г. (в. Пагост, Жыткавіцкі р-н, Гомельская вобл.). Буклет «Гарады Міншчыны. Урбаністычныя замалёўкі» да Еўрапейскіх Дзён Спадчыны ў Беларусі 2016 г. Ёсць асяроддзе- ёсць эмоцыя. Якая? А якую замаўлялі Экспертны семінар «Сучасныя тэхналогіі і інструменты маніторынгу» 2016 г. Ганзэйская набярэжная ў Бергене Беларускі космас Язэпа Драздовіча «Зямля Ваўкавыская» Вітольда Карпызы Сінагогі Беларусі Архітэктура сінагог у гістарычнай рэтраспекцыі Разумный урбанізмhttp://euimedia.com/menu/teoryia-i-gistoryia/razumnyi-urbanizm Архітэктар Лангбард
Літаратура
Спасылка на аўтарытэтны запіс у Нацыянальнай базе даных аўтарытэтных запісаў http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_marc?a001=BY-SEK-ar8095347 Ссылка на авторитетную запись в Национальной базе данных авторитетных записей http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_marc?a001=BY-SEK-ar7260808
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў Беларусі