Дзядкі́ аптэчныя, Дзядкі звычайныя (Agrimonia eupatoria) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Назва
Дзядкі аптэчныя, рэпікАнтонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888, дзядкі, дзядок, дзядкі-трава, смятаннік, сучкі, шчэрб Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—125 см з прамым апушаным сцяблом. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і часам у прыкаранёвай разетцы, на чаранках, няпарнаперыстае, з 5—9(11) зубчастымі лісцікамі, з прылісткамі, жорсткае, укрытае валаскамі. Кветкі дробныя, з пяццю пялёсткамі, залаціста-жоўтага колеру, духмяныя. Суквецце — колас. Плод — арэшак. На пладах маюцца растапыраныя, злёгку адагнутыя ўніз шыпікі.
Галерэя пылку
Распаўсюджанне і экалогія Еўрапейскі від. Расліны растуць у шыракалістых і шыракаліста-яловых лясах і на ўзлесках, у хмызняках, каля дарог. Цвітуць у чэрвені—жніўні.
Выкарыстанне Лекавыя расліны. Выкарыстоўваюцца ў якасці мачагоннага, жаўцягоннага, процізапаленчага і танізавальнага сродку.
Літаратура — С. 184.
Спасылкі
Agrimonia eupatoria L. // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Ружавыя Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе