Спаса-Ушэсцеўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Заскавічы Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на могілках.

Гісторыя На месцы храма была драўляная капліца, якая ў 1960-х гадах была разбурана. Храм пабудаваны ў сярэдзіне 1990-х гадоў. Асвячоны ў 1996 годзе мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам. З 2004 года самастойны прыходСпаса-Ушэсцеўская царква .

Архітэктура Пабудавана з цэглы. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам, 2-схільны дах якога над 3-граннай апсідай пераходзіць у вальмавы, завершаны над фасадам 8-граннай шатровай званіцай з макаўкай. Уваход праз нізкі прытвор пад 2-схільным пакрыццём. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмаміУшэсцеўская царква (Заскавічы).

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Заскавічы Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі Катэгорыя:1996 год у Беларусі