Свята-Міхайлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Засулле Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя Першы вядомы храм у Засулле пабудаваны ў 1710 годзе, гэта быў уніяцкі храм Яна Хрысціцеля. У 1784 годзе храм быў перабудаваны ў драўляны праваслаўны на цагляным падмурку. У 1960-я гады савецкай уладай храм быў разабраны.

У 1990-я гады распачалося аднаўленне храма на тым жа падмурку. Новы храм асвячоны ў 2010 годзеСвята-Іаана-Прадцечанская царква .

Архітэктура Крыжова-купальны храм, да якога дабудавана званіца-прытвор (васьмярык на чацверыку). Над сяродкрыжжам узведзены 8-гранны светлавы барабан з цыбулепадобнай галоўкай, над прыдзеламі і 5-граннай апсідай — макаўкі. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмаміЦарква ў гонар Раства Іаана Прадцечы.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Засулле Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі