Дзядкі́ валасістыя (Agrimonia pilosa) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—150 см з тонкім сцяблом, разам з чаранкамі лісця ўкрытым доўгімі валаскамі. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, няпарнаперыстае, складзенае з 5—7(9) лісцікаў рамбічнай формы, з зубчастым краем і апушанай мяккімі валаскамі паверхняй.
Кветкі бледна-жоўтага колеру, з пяццю пялёсткамі, сабраныя ў коласападобнае суквецце. Плод — арэшак з прыўзнятымі шыпікамі, якія сыходзяцца ўверсе конусам.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана ва ўмераных і трапічных зонах ЕўразііGermplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Расце па берагах рэк і ручаёў, у хмызняках, на ўзлесках і палянах драбналістых лясоў, на лугах. Мезафіт і эўтроф. Добра пераносіць недахоп асвятлення. Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Літаратура — С. 184.
Спасылкі
Катэгорыя:Ружавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1823 годзе