Свята-Троіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у г. Мядзел Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада.

Гісторыя Храм асвячоны ў 2006 годзеСвята-Троіцкая царква (Мядзел) .

Архітэктура Пабудавана з цэглы паводле праекта архітэктара Л.Леўчанкі.

Храм вырашаны ў рэтраспектыўных традыцыях маскоўскага царкоўнага дойлідства 17 ст. Кананічнаы аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з шырокага прытвора-трапезнай, над якой узведзена 3-ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца, далей пануе кубападобны аб’ём малітоўнай залы з маляўнічым 5-купаллем у завяршэнні. Тры ўваходы вылучаны ганкамі-рундукамі. Старажытны матыў закамар вылучаны арачнымі крапоўкамі фасадаў асноўнага аб’ёму, які арачнымі аконнымі праёмамі падзелены на 2 ярусыСвята-Троіцкая царква .

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мядзельскага раёна Катэгорыя:Храмы Мядзела Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі