Спаса-Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Занарач Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Храм размешчаны на ўскраіне вёскі.

Гісторыя Першы храм быў пабудаваны ў 1885 годзе. У верасні 1915 года царква была спалена разам з вёскай. У 1926—1930 гадах быў збудаваны новы драўляны храм. 24 верасня 1943 года храм разам з вёскай былі спалены. У 1948 годзе быў куплены дом пад храм. У 1962 годзе храм закрылі, а ў будынку размясцілі сельсавет і пошту, а з 1972 года там знаходзілася бібліятэка.

У 1994 годзе вернікі вярнулі будынак старога храма. У 2002 годзе быў асвячоныСпаса-Праабражэнская царква новы мураваны будынак храма мітрапалітам Мінскім і Слуцкім ФіларэтамСпаса-Праабражэнская царква (Занарач).

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мядзельскага раёна Катэгорыя:Занарач Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі Катэгорыя:2002 год у Беларусі