Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Рубяжэвічы Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Гісторыя

У 1863 годзе праваслаўным вернікам быў перададзены драўляны будынак пабудаванай у 1799 годзе каталіцкай царквы. У савецкі час царква была закрыта, а будынак быў разабраны ў 1972 годзеСвята-Мікалаеўская царква. У 2000 годзе на месцы старой драўлянай царквы быў пабудаваны новы храмСвята-Мікалаеўская царква (Рубяжэвічы) .

Архітэктура Пабудавана з сілікатнай цэглы. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Над фасадам надбудавана 8-гранная драўляная званіца з цыбулепадобным купалам. Бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі і арачнымі аконнымі фасадаміМікалаеўская царква.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Рубяжэвічы Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі Катэгорыя:2000 год у Беларусі