Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Урэчча Любанскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы пасёлка.
Гісторыя Быў адкрыты ў мураваным адміністрацыйным будынку другой паловы XX стагоддзяСвята-Мікалаеўская царква (Урэчча) .
Архітэктура Вырашана прамавугольнай у плане малітоўнай залай пад вальмавым дахам, да якой далучана 3-ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) званіца. Шацёр званіцы і цэнтр даху завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Плоскасныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі. Асіметрыю ў кампазіцыю ўносіць прыбудова бакавой рызніцыМікалаеўская царква .
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Любанскага раёна Катэгорыя:Урэчча (Любанскі раён) Катэгорыя:Храмы Слуцкай епархіі