Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Сіняўцы Клецкага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў заходняй частцы, каля шашы Слуцк — Івацэвічы.

Гісторыя Храм пабудаваны ў 1992—1995 гадахСвята-Мікалаеўская царква (Сіняўка) .

Архітэктура Пабудавана з цэглы. Вырашана ў традыцыях царкоўнага дойлідства 2-й паловы XIX стагоддзя. Падоўжна-восевую кампазіцыю фарміруюць трапезная з надбудаванай 4-граннай шатровай званіцай, кубападобная малітоўная зала пад шатровым дахам, завершаным макаўкай, прамавугольныя ў плане бакавыя прыдзелы і апсіда з бакавымі рызніцамі. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў стральчатых ліштвах. Уваход вырашаны 2-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём.

Архітэктар храма — Уладзімір Васільевіч Трацэўскі Мікалаеўская царква.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Клецкага раёна Катэгорыя:Сіняўка Катэгорыя:Храмы Слуцкай епархіі Катэгорыя:1995 год у Беларусі