Яста́рня () — вяскова-гарадская гміна ў Польшчы, на Хельскай касе, уваходзіць у склад Пуцкага павета Паморскага ваяводства. Сядзіба размешчана ў Ястарні. Плошча гміны складае 7,80 км² (найменшая па плошчы вяскова-гарадская гміна ў Польшчы). Станам на 2016 год у гміне Ястарня пражывалі 3782 чалавек, шчыльнасць — 487,9 чал./км².
Населеныя пункты На тэрыторыі гміны размешчаны 3 населеныя пункты: Ястарня, Кузніца і Юрата.
Гісторыя 1 студзеня 1973 года ў выніку атрымання Ястарняй гарадскіх правоў была ўтворана гарадская гміна Ястарня.
1 студзеня 2017 года гміна змяніла статус на вяскова-гарадскую, у выніку выдзялення з Ястарні як асобных населеных пунктаў Кузніцы і Юраты.
Спасылкі
Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Гміны Пуцкага павета