Свята-Іаана-Прадцечанская царква — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Старобіне Салігорскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя У XVII стагоддзі ў Старобіне было дзве царквы, адна з іх у гонар апостала Іаана Прадцечы. У 1876 годзе царкву разабралі і перанеслі з царкоўнага пагоста ва ўрочышча Падброды. У савецкі час царкву разабралі і павезлі ў вёску Кулакі, дзе зрабілі з яе клуб.
Па багаславенні мітрапаліта Філарэта 3 лістапада 1994 года была зарэгістравана грамада ў гонар апостала Іаана Прадцечы. Для будаўніцтва храма была вылучана зямельная дзяльніца на месцы старога храма.
У 2006 годзе было пачата будаўніцтва. 1 сакавіка 2014 года мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел асвяціў храмСвята-Іаана-Прадцечанская царква (Старобін) .
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Салігорскага раёна Катэгорыя:Старобін Катэгорыя:Храмы Слуцкай епархіі Катэгорыя:2014 год у Беларусі