Свята-Параскева-Пятніцкая царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Гоцк Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Каржа, 38 Параскева-Пятніцкая царква.

Гісторыя Па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта ў 1998 годзе была зарэгістравана праваслаўная грамада.

У Гоцк будынак храма быў перавезены з вёскі Бранчыцы, дзе ў 1930-я гады ён быў прыстасаваны пад клуб. У Бранчыцах храм быў асвечаны ў гонар Святога Георгія, меркаваная дата яго будаўніцтва — 1840 год.

У 1999 годзе пробашчам храма быў прызначаны святар Аляксандр Чарнушэнка, 20 чэрвеня 1999 года адбылося першае набажэнства.

10 кастрычніка 2000 года мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт асвяціў храм у гонар святой пакутніцы Параскевы Пятніцы.

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Салігорскага раёна Катэгорыя:Гоцк Катэгорыя:Храмы Слуцкай епархіі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Перамешчаныя будынкі і збудаванні Беларусі