Царква Святой Ганны — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Аношкі Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча.
Гісторыя Храм быў асвячоны ў 2001 годзе. Першым настаяцелем храма стаў іерэй Дыянісій Пясецкі. У 2008 годзе ў храме быў праведзены капітальны рамонт фасада. У лістападзе 2015 года храм набыў набор з 4-х званоўЦарква Святой Ганны (Аношкі) .
Архітэктура Пабудавана з цэглы. Вырашана прамавугольным аб’ёмам, накрытым 2-ярусным 2-схільным дахам і завершаным цыбулепадобным купалам. Прамавугольная апсіда накрыта вальмавым дахам. Фасады расчлянёны прамавугольнымі ўрубнымі аконнымі праёмаміГаннінская царква.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Нясвіжскага раёна Катэгорыя:Аношкі (Нясвіжскі раён) Катэгорыя:Храмы Слуцкай епархіі Катэгорыя:2001 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Святой Ганны