Слова царква ў беларускай мове, як агулам ў германскіх і славянскіх мовах, паходзіць ад грэчаскага прыметніка  — «Божае; належнае Богу». Паводле Фасмера, у славянскія мовы слова трапіла праз германскія, у сучаснай нямецкай і англійскай гэта . У самой грэчаскай мове царкву называюць словам эклезія  — «сход», якое толькі пераклад яўрэйскага  — «кагал», з грэчаскай слова царква ў лаціне і большасці моў раманскай групы, а таксама ў валійскай, армянскай, грузінскай, турэцкай і арабскай мовах. Таксама ад грэчаскага эклесія паходзіць назва эклезіялогіі — раздзела хрысціянскага багаслоўя, які вывучае пытанні звязаныя з царквой.

Царква — сусветная грамада хрысціян, канфесія (Каталіцкая Царква, Праваслаўная Царква, Лютэранская Царква, Англіканская Царква і інш.). Царква — рэлігійная грамада хрысціян пэўнай тэрыторыі, краіны. Царква — мясцовая грамада хрысціян, царкоўная грамада, парафія, прыход. Царква — будынак для хрысціянскага богаслужэння, бажніца, храм