Факі́р (, літаральна — бядняк, жабрак) — артыст у цырку або на эстрадзе, яго нумары дэманструюць неадчувальнасць цела да фізічнага болю. Сярод трукаў, якія робяць факіры, — хаджэнне басанож па лёзах шабель, бітым шкле і гарачым вуголлі, глытанне агню, жаб, рыб і іншага, працінанне рук, ног, языка вострымі прадметамі.
Таксама факірамі называюць вандроўных мусульманскіх манахаў.
Літаратура
Катэгорыя:Цыркавыя артысты Катэгорыя:Аскетызм Катэгорыя:Ісламскія тэрміны Катэгорыя:Суфізм