Гуга Моль (; — ) — нямецкі батанік, адзін з заснавальнікаў цыталогіі раслін. Замежны член Шведскай каралеўскай акадэміі навук (1850), замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук (1854), замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1868).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе . У 1828 годзе скончыў Цюбінгенскі ўніверсітэт, атрымаў ступень доктара медыцынскіх навук і працаваў у Мюнхенскім універсітэце. З 1832 года на пасадзе прафесара ў Бернскім універсітэце, з 1835 года і да канца жыцця прафесара батанікі ў Цюбінгене.

Навуковая дзейнасць Гуга Молю належаць навуковыя працы па анатоміі і цыталогіі раслін. Ён апісаў працэс утварэння і будову вусцейка і эпідэрмісу, дзялення клетак, будову многіх органаў раслін. Таксама даказаў клетачнае паходжанне сасудаў раслін і ўвёў ва ўжытак паняцце пратаплазмы.

Літаратура — С. 515.

Спасылкі Профіль на сайце Расійскай акадэміі навук

Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Батанікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Выкладчыкі Бернскага ўніверсітэта Катэгорыя:Батанікі Германіі