Пе́рваслаў Муцімі́равіч (), або Прыбіслаў — старэйшы сын сербскага князя Муціміра і яго пераемнік стальца. Паходзіў з роду Уласціміравічаў.
Завалодаўшы ўладай, пачаў праводзіць прабалгарскую палітыку. У 891, разам са сваімі братамі Стэфанам і Бранам быў зрынуты стрыечным братам Петарам Гойнікавічам, якога падтрымала Візантыя. Паміж 921 і 924 на прастоле Сербіі знаходзіўся сын Перваслава Захарый.
Ратуючыся, Перваслаў збег у Харватыю.
Спасылкі Fondation for Medieval Genealogy : Кіраўнікі Сербіі
Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя Катэгорыя:Князі сербскія Катэгорыя:Уласціміравічы