Ялатамскі павет () — адміністрацыйная адзінка ў складзе Тамбоўскай губерні Расійскай імперыі, якая існавала ў 1779—1924 гадах. Цэнтр — Ялацьма. Знаходзіўся на поўначы губерні і меў плошчу 3570,8 вёрст².
Гісторыя Павет быў утвораны ў 1779 годзе ў складзе Тамбоўскага намесніцтва. З 1796 года — у складзе Тамбоўскай губерні. Пастановай Прэзідыума Усерасійскага ЦВК ад 4 студзеня 1923 года «Аб зменах у складзе Тамбоўскай губерні» Ялатамскі павет быў перададзены ў склад Разанскай губерні.
20 лютага 1924 года дэкрэтам УЦВК павет быў скасаваны. Тэрыторыя павета адышла да Касімаўскага павета.
Адміністрацыйны падзел У 1893 годзе павет падзяляўся на 26 валасцей.
Насельніцтва Па дадзеных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 141 027 чалавек.
Катэгорыя:Паветы Тамбоўскай губерні