Спартыўная () — станцыя Фрунзенска-Прыморскай лініі Пецярбурскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Адміралцейская» і «Чкалаўская». Да ўводу ў эксплуатацыю ўчастка «Дастаеўская» — «Спаская» 7 сакавіка 2009 года эксплуатавалася ў складзе Правабярэжнай лініі. З’яўляецца першай у свеце аднаскляпеністай двух’яруснай станцыяй глыбокага залажэння (64 м). У перспектыве на ёй плануецца крос-платформавая перасадка на абодвух ярусах на цягнікі Кальцавой лініі.

Станцыя адкрыта 15 верасня 1997 года ў складзе ўчастка «Садовая» — «Чкалаўская». Назва звязана з блізкасцю двух буйных спартыўных аб’ектаў — стадыёна «Пятроўскі» і палаца спорту «Юбілейны». У праекце станцыя насіла назву «Тучкоў мост».

27 мая 2015 года быў уведзены ў эксплуатацыю другі выхад са «Спартыўнай», размешчаны на Васільеўскім востраве, па другі бок Тучкова моста. Другі вестыбюль злучаны са станцыяй 300-метровым падземным пасажырскім тунэлем, забяспечаным травалатарам.

Катэгорыя:Станцыі Пецярбургскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта