Бада́н таўсталісты (Bergenia crassifolia) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне Шматгадовая травяністая расліна з доўгім наземным паўзучым мясістым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, вышынёй да 50 см, голае, ружова-чырвонага колеру. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, буйное, скурыстае, простае, суцэльнае, на чаранках. Лісце захоўваецца на зіму, увосень і ранняй вясной мае бэзава-чырвоны колер. Кветкі з пяццю пялёсткамі, белага або чырвонага колеру з адценнямі, па 20—40 у мяцёльчата-шчыткападобных суквеццях. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Азіі (Сібір, Казахстан, Прымор’е, Кітай, Карэйскі паўвостраў). Мезафіт і мезатроф. Святлолюбівая расліна, аднак добра пераносіць цень. Расце на камяністых россыпах, скалах, у хвойных і драбналістых лясах і на ўзлесках, горных і тундравых лугах, у горнай тундры. Размнажаецца дзяленнем карэнішча, радзей — насеннем.
Гаспадарчае значэнне Лекавая, дэкаратыўная, дубільная і фарбавальная (мае танін) расліна. Вырошчваецца ў парках і садах. Карэнішча і лісце (пасля апрацоўкі) выкарыстоўваюцца ў ежу.
Сінонімы Паводле сайта The Plant List:
Падвід:
Літаратура — С. 211.
Спасылкі
Катэгорыя:Каменяломнікавыя Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Дубільныя расліны Катэгорыя:Фарбавальныя расліны