Марыенплац () — цэнтральная плошча Мюнхена, цэнтр пешаходнай зоны і адна з галоўных славутасцяў цэнтра горада.
На плошчы размешчаны Мюнхенскія ратушы — Новая і Старая, адсюль пачынаецца Каўфінгерштрасэ з мноствам крам. У раёне Марыенплац таксама знаходзяцца гістарычны рынак Віктуаліенмаркт, самы вялікі мюнхенскі сабор Фраўэнкірхэ і многія іншыя славутасці.
Пад плошчай знаходзіцца буйная вузлавая станцыя мюнхенскага грамадскага транспарту: тут перасякаюцца лініі U3 і U6 мюнхенскага метро з цэнтральнай лініяй мюнхенскай гарадской электрычкі.
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Мюнхена