Барыс Самуілавіч Клейн (, Віцебск — ) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар. Аўтар навуковых прац па гісторыі нацыянальна-вызваленчых і рэвалюцыйных рухаў Беларусі, Літвы і Расіі, прац па генеалогіі вядомых грамадскіх і культурных дзеячаў (Дзмітрый Шастаковіч, Зыгмунт Мінейка, Мікалай Судзілоўскі). Пачынальнік археалагічных даследаванняў сядзіб і двароў дробнай і сярэдняй шляхты (Завоссе, Туганавічы, Мерачоўшчына, Больцінікі). Ініцыятар і кіраўнік праектаў «Шлях Адама Міцкевіча», «Тадэвуш Касцюшка». У 1960-70-я гады пераследаваўся ўладамі за «памылковыя» палітычныя погляды, быў пазбаўлены навуковай ступені, звання, працы, а таксама магчымасці працаўладкавання па спецыяльнасці. Узноўлены ў правах вучонага ў 1979 годзе. З 1992 года жыў у ЗША.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1928 годзе ў Віцебску ў сям’і медыкаў. Малодшы брат вядомага ленінградскага археолага Льва Самуілавіча Клейна. У 1951 годзе скончыў юрыдычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1951 года працаваў памочнікам пракурора ў Ленінградскай вобласці, потым юрысконсультам Гродзенскага аддзела беларускай чыгункі. Жыў у Гродна разам з бацькамі на вул. Энгельса, д. 27https://belisrael.info/?p=25738. У якасці лектара супрацоўнічаў з таварыствам «Веды» і ў 1955 годзе ўвайшоў у Праўленне Гродзенскага абласнога аддзялення таварыства Дзярновіч, А. Клейн Барыс Самуілавіч / Алег Дзярновіч // Нонканфармізм у Беларусі, 1953—1985: Даведнік / Архіў найноўшае гісторыі; [Аўтар-уклад. А. Дзярновіч]. — Мінск: Athenaeum, 2004.
На пачатку 1960-х — адзін са стваральнікаў (разам з пісьменнікамі Аляксеем Карпюком і Васілём Быкавым) нефармальнага клуба гарадзенскіх інтэлектуалаў. У асобных навуковых працах за гэтым клубам замацавалася назва «Гарадзенскі трохкутнік» Дзярновіч, А. «Гродзенскі трохкутнік» // Arche. № 1-2, 2010.
Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Антыфашысцкі вызваленчы рух у Вільні ў 1926—1939 гг.». У 1964 годзе пачаў працаваць на кафедры гісторыі КПСС Гродзенскага медыцынскага інстытута.
У другой палове 1960-х — 1970-я гады Б. С. Клейн патрапіў пад палітычны пераслед. Пераслед быў абумоўлены не толькі нонканфармісцкай пазіцыяй вучонага, сяброўствам з «апальнымі» пісьменнікамі В. Быкавым і А. Карпюком, але і адмовай Б. С. Клейна ўдзельнічаць у стварэнні падробных дысертацый. Пра апошняе падрабязна напісана ва ўспамінах Б. С. Клейна «Недосказанное» Клейн, Б. Недосказанное. Имена / Борис Клейн. — Минск: Лимариус, 2008. — С. 62—63, 70—71].
У выніку пераследу Б. С. Клейн у 1971 годзе быў выключаны з КПСС, пазбаўлены вучонай ступені, звання, працы і магчымасці працаўладкавання па спецыяльнасці. Быў вымушаны працаваць юрысконсультам на гарадской базе гародніны, пазней — кіраўніком групы сацыялагічных даследаванняў гродзенскага хімкамбіната «Азот».
Пасля працяглага змагання за аднаўленне правоў у 1976 годзе рашэннем Бюро ЦК КПБ Б. С. Клейн быў адноўлены ў КПСС. 20 красавіка 1979 года рашэннем Прэзідыума ВАК СССР адноўлены ў вучонай ступені кандыдата гістарычных навук і ў вучоным званні дацэнта. З гэтага часу атрымаў магчымасць працаваць ва ўніверсітэце — на кафедры гісторыі СССР і БССР Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У канцы 1980-х гадоў Б. С. Клейн з'яўляўся адным з найбольш прыкметных педагогаў універсітэта. Як пісалі яго вучні В. Карнялюк і І. Соркіна, «Лекцыі Б. С. Клейна былі не такія, як у іншых выкладчыкаў. Гэта былі разважанні аб гісторыі і, адначасова, думкі пра наш час. Так умелі весці заняткі не ўсе»https://belisrael.info/?p=25746. Ён цікавіўся таксама грамадскай дзейнасцю, быў актыўным членам гродзенскага кінаклуба «Ракурс».
У 1989 годзе ў Віленскім універсітэце Б. Клейн абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Палітычная дзейнасць марксіска-ленінскай партыі па забеспячэнні самаабароны ва ўмовах падполля (на матэрыялах Кампартыі Заходняй Беларусі, 1920—1938 гг.)». У 1990 годзе атрымаў званне прафесара.
У 1992 г. эміграваў у ЗША. За мяжой працягнуў навуковую дзейнасць. Выступаў з лекцыямі ва ўніверсітэце Мінесоны, працаваў у Цэнтры іудаікі Бостанскага ўніверсітэта, праводзіў даследаванні ў амерыканскіх архівах. Працягваў публікавацца ў выданнях ЗША і Расіі.
Палітычны пераслед На пачатку 60-х Б. С. Клейн разам з пісьменнікамі Аляксеем Карпюком і Васілём Быкавым стваралі нефармальны інтэлектуальны цэнтр у Гародні.
Як узгадвае сам Б. Клейн,
Летам 1965 года адбылася спроба вярбоўкі Б. Клейна органамі КДБ Клейн, Б. Недосказанное. Имена / Борис Клейн. — Минск: Лимариус, 2008. — С. 18-19.
З сярэдзіны 60-х Б. С. Клейн трапіў пад нагляд спецслужб. Усе дзеянні вучонага адсочваліся, публічныя выказванні занатоўваліся, тэлефонныя і хатнія размовы праслухоўваліся.
У адпаведныя органы паступалі палітычныя даносы. Сярод даносчыкаў — дацэнт Гарадзенскага педінстытута Дз. Падафедаў, прарэктар Гродзенскага педінстытута Барыс Фіх, літоўскі гісторык Яўгеніуш Дзірвеле.
У прыватнасці, у 1966 годзе дацэнт Дз. Падафёдаў напісаў на Б. Клейна палітычны данос, у якім інфармаваў адпаведныя органы, што «Клейн чытае лекцыі з варожых пазіцый». Тады яшчэ жорсткіх мер у дачыненні да Б. Клейна прынята не было, абмежаваліся вымовай Клейн, Б. Недосказанное. Имена / Борис Клейн. — Минск : Лимариус, 2008. — С. 23.
У 1968 годзе Б. С. Клейн выступіў з крытыкай палітычнага курсу кіраўніцтва КПСС, асуджаючы увод войскаў краін Варшаўскай дамовы ў Чэхаславакію:
20 чэрвеня 1969 года ў ЦК КПСС Андропавым быў накіраваны ліст наконт «палітычна нездаровых» настрояў беларускіх пісьменьнікаў А. Карпюка і В. Быкава. Імя Б. С. Клейна, названага «зацятым антысаветчыкам і сіяністам», таксама фігуравала ў гэтым лісце. У дакуменце паведамлялася, што КДБ Беларусі з санкцыі ЦК рыхтуе «мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне магчымых варожых акцый названых асоб» . У 1970 г. Б. С. Клейну было прапанавана паўдзельнічаць у антыізраільскай кампаніі па выкрыцці сіянізму, якая праводзілася савецкай прэсай. Ад удзелу ў гэтай кампаніі вучоны адмовіўся:
У тым жа 1970 годзе на Б. С. Клейна быў напісаны яшчэ адзін палітычны данос, які ў выніку фігураваў у сфабракаванай супраць яго справе. Данос напісаў літоўскі гісторык Яўген Дзірвеле, з якім Б. С. Клейн меў шчырую размову падчас наведвання Вільні. Размова выклікала ў Я. Дзірвеле падазрэнне, што Б. С. Клейн можа быць агентам, падасланым беларускім КДБ. Літоўскі вучоны вырашыў перастрахавацца і паведаміць пра размову ў адпаведныя органы. Данос быў перасланы літоўскімі органамі ў Мінск і пазней фігураваў у справе супраць Б. С. Клейна:
Пазней гісторыя з даносам літоўскага гісторыка на Б. Клейна стала сюжэтам апавядання В. Быкава «Бедныя людзі» Шапран С. «Але вось сябрам не здраджвалі…». Справа супраць Б. Клейна. Справа супраць А. Карпюка // Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах. Частка ІІ. — Мінск-Гародня, 2009. — С. 4.
Апроч ідэалагічнага ціску супраць Б. С. Клейна выкарыстоўваліся іншыя спосабы запалохвання. У прыватнасці, В. Быкаў успамінаў:
У 1970 годзе Б. C. Клейн быў выключаны з партыі і пазбаўлены працы:
Апісваючы палітычны пераслед, пад які патрапілі Б. Клейн, В. Быкаў і А. Карпюк, апошні ўспамінае:
14 красавіка 1972 года ў Маскве пленум ВАК пазбавіў Б. С. Клейна ступені кандыдата гістарычных навук і звання дацэнта. На афіцыйны запыт Б. С. Клейна аб прычынах пазбаўленя яго вучоных ступені і звання вучоны атрымаў афіцыйны ліст наступнага зместу:
Палітычны пераслед Б. С. Клейна суправаджаўся не толькі складанасцямі ў прафесійнай сферы, але таксама тэлефоннымі пагрозамі, адчужэннем грамадскасці. Як узгадвае А. Карпюк:
Пра складанасць і спецыфіку сітуацыі, у якой падчас пераследу апынуўся Б. С. Клейн, сведчаць яго наступныя ўспаміны:
Са зменай роду дзейнасці складанасці ў прафесійнай сферы не спыніліся. Пасля чатырох гадоў працы сацыёлагам на камбінаце «Азот» на Б. С. Клейна ізноў быў напісаны данос, што паслужыла прычынай звальнення Клейн, Б. Недосказанное. Имена / Борис Клейн. — Минск : Лимариус, 2008. C. 68-69.
Адчуўшы неабходнасць больш смелых крокаў для таго, каб абараніць сябе ад наступных нападкаў з боку ўлад, Б. С. Клейн адправіў у Маскву ліст з выкрыццём уладальнікаў падробных ступеняў, што займалі высокія дзяржаўныя пасады Клейн, Б. Недосказанное. Имена / Борис Клейн. — Минск: Лимариус, 2008. — С.70-71.
Бліжэй да канца 1975 года паўстала пытанне аб вяртанні Б. С. Клейну навуковага статусу. Гэты шлях ляжаў толькі праз узнаўленне ў партыі, для чаго было неабходна давесці персанальную справу Б. С. Клейна да Бюро ЦК. Разгляд справы на Бюро ЦК было прызначана на 6 сакавіка 1976 года. Па выніках Бюро, на якім разгляд справы Б. С. Клейна доўжыўся пару гадзін, у Маскву было адаслана хадайніцтва аб узнаўленні Б. С. Клейна у членах партыі Клейн, Б. Недосказанное. Имена / Борис Клейн. — Минск: Лимариус, 2008. — С.72.
Наступным крокам стала пытанне аб узнаўленні Б. С. Клейна ў правах вучонага. Гэты працэс таксама адбываўся не без складанасцяў і перашкод з боку былых калег. Апісваючы вынікі Савету медінстытута, на якім прымалася рашэнне аб адсылцы ў ВАК прадстаўленя аб узнаўленні Б. С. Клейна ў правах вучонага, сам Б. С. Клейн узгадвае:
Толькі ў верасні 1978 года рэктару Гарадзенскага ўніверсітэта А. В. Бадакову было рэкамендавана залічыць Б. С. Клейна ў штат старшым выкладчыкам. Зімой з Масквы прыехаў старшыня ВАК СССР прафесар Кірылаў-Угрумаў для асабістага знаёмства з Клейнам. 20 красавіка 1979 года Б. С. Клейн быў узноўлены ў вучонай ступені кандыдата гістарычных навук і ў вучоным званні дацэнта Клейн, Б. Недосказанное. Имена / Борис Клейн. — Минск: Лимариус, 2008. — С.77-79. Гэта дало магчымасць вярнуцца на працу ва ўніверсітэт. У 1989 годзе Б. С. Клейн абараніў доктарскую дысертацыю. Па ўспамінах вучонага, працэс абароны таксама не абышоўся без складанасцяў:
У канцы 80-х Б. С. Клейн трапіў у сітуацыю, калі ізноў мог быць пазбаўлены вучонай ступені:
Асноўныя творы Недосказанное / предисловие: В. Корнелюк, И. Соркина. — Минск: Лимариус, 2019. Што бачыцца цяпер. Чытаючы кнігу Сяргей Шапрана «Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця»/ перакл. з рускай В. Нікіфаровіча // Дзеяслоў. 2011. № 3. С. 320—323. Недосказанное. Имена — Минск : Лимариус, 2008. Политика США и «дело врачей» // Вопросы истории. 2006. № 6. С. 35-47. Россия между реформой и диктатурой // Вопросы истории. 1991. № 10. С. 3-17. Западная Белоруссия: от иллюзий к реальности // Нёман. 1989. № 9. С. 125—139. Из истории родословной // Развитие исторического краеведения в вузах БССР в свете перестройки высшего образования: материалы Республиканской научно-методической конференции, состоявшейся в г. Гродно 18-20 октября 1988 года / Гродненский гос. ун-т им. Я.Купалы; Редкол. Э. М. Загорульский; сост. и отв. ред. Я.H. Мараш. — Гродно: 1989. — С.112-114. Взгляд из прошлого: Ист.-докум. очерки. — Мн.: Наука и техника, 1989. Политическая деятельность марксистско-ленинской партии по обеспечению самозащиты в условиях подполья: (07.00.01): (На материалах Компартии Зап. Белоруссии, 1920—1938 гг.) : Автореф. дис. на соиск. учен. степ. д-ра ист. наук / Вильн. гос. ун-т им. В. Капсукаса. — Вильнюс, 1988. Время выбора: Кн. для учащихся. — Мн. : Нар. асвета, 1987. В годину испытаний: историко-литературные очерки. — Минск : Мастацкая літаратура, 1986. За дело правое: Борьба КПЗБ с буржуазным террором (1920—1938 гг.). — Минск: Беларусь, 1986. Политическая деятельность марксистско-ленинской партии по обеспечению самозащиты в условиях подполья: (07.00.01): (На материалах Компартии Зап. Белоруссии, 1920—1938) : Автореф. дис. на соиск. учен. степ. д-ра ист. наук / Ин-т истории партии при ЦК КП Белоруссии-фил. Ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. — Минск, 1986. Барацьба Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі супраць буржуазнага тэрору (1926—1929 гг.) / Б. С. Клейн // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. — 1983. — № 4. — С. 67-73. Время выбора / Борис Клейн // Нёман. 1984. № 9. С. 140—147. Дело Бонч-Осмоловских // Нёман. 1970. № 11. С. 48-89. Доктор Руссель // Нёман. 1969. № 1-2. Найдено в архиве. — Мн.: Беларусь, 1968.