Свята-Георгіеўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Ятвезь Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя У пачатку XX стагоддзя ў вёсцы была драўляная аднайменная царква. У савецкі час яна была закрыта і выкарыстоўвалася ў якасці сховішча для гародніны.

У 1991 годзе адбыліся закладзіны падмурка новага храма. 30 ліпеня 1994 года храм быў асвячоны.

Архітэктура Мае прастакутную форму, алтарную частку, адзін цэнтральны ўваход, над якім змесцавана званіца. Тэрыторыя храма ўпарадкавана і абнесена бетонным плотамЯтвезь. Церковь Георгия Победоносца.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Ятвезь (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:1994 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі