Святлейшы князь Фёдар Іванавіч Паскевіч ( — , , Магілёўская губерня, Расійская імперыя) — расійскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, генерал-ад’ютант (1856) з роду Паскевічаў, адзіны сын і спадчыннік генерал-фельдмаршала Івана Фёдаравіча Паскевіча.
Біяграфія За заслугі бацькі, 6 кастрычніка 1831 года прысвоена званне прапаршчыка 13-га лейб-грэнадзёрскага Эрыванскага палка. Пасля перавёўся ў лейб-гвардыі Праабражэнскі полк. Разам з іншымі прагрэсіўна думаючымі маладымі афіцэрамі ўваходзіў у «Гурток шаснаццаці». З 1839 года — флігель-ад’ютантМилорадович, Г. А. Варшавский светлейший князь Паскевич-Эриванский граф Федор Иванович, прапорщик // Царствование императора Николая I (1825—1855 г.) Флигель-адъютанты // Список лиц свиты их величеств с царствования императора Петра I по 1886 г. По старшинству дня назначения. Генерал-адъютанты, свиты генерал-майоры, флигель-адъютанты, состоящие при особах, и бригад-майоры. — Киев: Типография С. В. Кульженко, 1886. — С. 119., затым — паручнік лейб-гвардыі Праабражэнскага палка.
Прымаў удзел у ваенных дзеяннях на Каўказе. Вызначыўся ў падаўленні рэвалюцыі ў Венгрыі 1848—1849 гадоў, прысвоена званне палкоўніка. За адзнаку ў Крымскай вайне 6 снежня 1854 года прысвоена званне генерал-маёра з залічэннем у світу.
У 1852 годзе ажаніўся з Ірынай Іванаўнай, адзінай сястрой будучага каўказскага намесніка Іларыёна Варанцова-Дашкова. 20 студзеня 1856 года прызначаны генерал-ад’ютантам. У далейшым знаходзіўся ў бестэрміновым адпачынку «з правам адлучацца ва ўсякі час за мяжу». У 1866 годзе выйшаў у адстаўку.
Пасля службы ў войску жыў у рэзідэнцыі ў Гомелі. Падчас падрыхтоўкі сялянскай рэформы ўдзельнічаў у распрацоўцы «Агульнага палажэння аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці», быў членам-экспертам камісіі па сялянскай справе. За працу па правядзенні сялянскай рэформы 1861 года ўзнагароджаны залатым медалём на Аляксандраўскай стужцы. У 1875 годзе прызначаны ганаровым міравым суддзёй па Магілёўскай губерні. У 1888 годзе ўказам Аляксандра III прысвоена званне ганаровага грамадзяніна горада Гомеля. У 1870 годзе ў Добрушы ім было адкрыта дрэваапрацоўчае прадпрыемства, праз два гады ператворанае ў папяровую фабрыку. Быў уладальнікам Беліцкага цукровага завода.
Пахаваны ў капліцы-пахавальні князёў Паскевічаў.
Памяць У 2004 годзе ў цэнтры горада Добруша пастаўлены помнік Ф. І. Паскевічу як заснавальніку папяровай фабрыкі. Цэнтральная вуліца Добруша (былая вул. К. Маркса) у 2004 годзе перайменавана ў вуліцу князя Ф. І. Паскевіча. У 2015 годзе адкрыты помнік Ф. І. Паскевічу ў Гомелі на набярэжнай ракі СожГалковский С. В Гомеле теперь есть памятник Паскевичу и его знаменитым собакам / Беларусь сегодня, 01.05.2015.
Літаратура Біяграфія Ф. І. Паскевіча Біяграфія Ф. І. Паскевіча
Катэгорыя:Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу» Фёдар Іванавіч Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гомеля Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты (Расійская імперыя) Катэгорыя:Флігель-ад’ютанты (Расія) Катэгорыя:Генерал-ад’ютанты (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Каўказскіх войн Катэгорыя:Удзельнікі Крымскай вайны Катэгорыя:Ганаровыя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў