«Эдельвейс» () — другі студыйны альбом беларускага гурта электроннай музыкі «Drezden», які выйшаў 3 снежня 2019 года.
Гісторыя і выпуск 13 лістапада 2019 года быў прадстаўлены першы кліп і загалоўны сінгл «Эдельвейс» з альбома. Аўтарам відэакліпа стала мінскі фатограф Караліна Палякова. Удзел у здымках відэа, акрамя самога Сяргея Міхалка, прыняла і яго жонка, актрыса Святлана Зелянкоўская. Як і ў папярэдніх працах калектыву, у кліпе поўна загадак і схаваных сэнсаў.
Разам з выхадам альбома гурт анансаваў і свой дэбютны тур. 23 лютага 2020 года «Drezden» упершыню выступяць у Мінску.
Спіс кампазіцый
Удзельнікі Сяргей Міхалок — вакал Павел Міхалок — клавішы Алесь-Францішак Мышкевіч — бас Дзяніс Шураў — барабаны Павел Вялічка — гітара Віталь Цялзін — звядзенне і мастэрынг
Спасылкі
Катэгорыя:Альбомы гурта «Drezden» Катэгорыя:Альбомы 2019 года