«А по́тым мы танцава́лі» () — шведска-грузінска-французскі мастацкі фільм рэжысёра Левана Акіна, які выйшаў на экраны ў 2019 годзе.
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Сюжэт Мераб з дзяцінства трэніруецца ў Нацыянальным грузінскім ансамблі разам са сваёй партнёркай па танцах Мэры. Яго свет раптам перакульваецца, калі ў ансамблі з’яўляецца харызматычны і бесклапотны Іраклій і становіцца яго самым моцным супернікам і аб’ектам захаплення. Мераб разумее, што прагне вырвацца са свайго кансерватыўнага асяродку і рызыкнуць усім.
Акцёрскі склад Леван Гелбахіяні Бачы Валішвілі Ана Джавахішвілі Анано Махарадзэ Георгій Цэрэтэлі Нінуца Габісонія
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Швецыі Катэгорыя:Фільмы Грузіі Катэгорыя:Фільмы Францыі Катэгорыя:Фільмы Левана Акіна