Паўднёвы хіп-хоп (), таксама вядомы як Southern rap (Паўднёвы рэп) і Dirty South (Брудны поўдзень) — жанр у сучасным хіп-хопе. З’явіўся ў другой палове 90х гадоў на поўдні ЗША (Маямі, Мемфіс, Новы Арлеан, Атланта, Х'юстан і г.д.). Характарызуецца па большасці вульгарнай, памяшанай на сексе лірыкай і глыбокім, насычаным, «клубным» гучаннем. Стыль адрозніваецца інавацыямі, што выходзяць за рамкі непасрэдна хіп-хопу.

Ключавымі прадстаўнікамі паўднёвага хіп-хопа з’яўляюцца: , , , , Lil Wayne, , , , , , Lil Jon, , , , , , , , , , , , , .

Зараджэнне і цяперашні час

На працягу 1980-х і 1990-х на амерыканскім хіп-хоп рынку дамінавалі рэпэры з Усходняга і Заходняга узбярэжжаў ЗША. Лос-Анджэлес і Нью-Ёрк — два гарады, у якіх хіп-хоп меў шырокую ўвагу публікі. У 1980-я на поўдні ЗША пачалася хваля ўздыму хіп-хоп-музыкі. Geto Boys — гурт з Х’юстана — стаў адным з першых хіп-хоп-гуртоў з поўдня ЗША, якая атрымала шырокую вядомасць па ўсіх ЗША. Таксама поспех да Паўднёвага хіп-хопу прыйшоў пасля выпуску ўсё тых жа Geto Boys другога альбома Grip It! On That Other Level ў 1989 годзе. Запіс гэтага альбома доўжыўся год, яе прадзюсарам выступіў . Затым у 1991 выйшаў чацвёрты альбом гурта We Can’t Be Stopped, які быў прызнаны плацінавым у 1992 годзе. Пасля таго як Geto Boys падняліся да славы хіп-хопа, Х’юстан стаў сталіцай Паўднёвага хіп-хопа. На славу выйшаў гурт 2 Live Crew, у трэках якіх выкарыстоўваліся цяжкія ўдары сабвуфераў. У канцы 1980-х гадоў з’явіліся і іншыя групы з іншых гарадоў, такія як UGK з Порт-Артура, 8 Ball & MJG з Мемфіса. У пачатку 2000-х на поўдні з’явіліся новыя выканаўцы, накшталт T.I., Ludacris, Lil Jon, Young Jeezy з Атланты, Trick Daddy і Rick Ross з Маямі, а таксама адзін з найпапулярнейшых выканаўцаў пачатку XXI стагоддзя — Lil Wayne з Новага Арлеана, які здолеў навязаць барацьбу рэперам з Нью-Ёрка, накшталт і Jay-Z. Найбольшы росквіт паўднёвага хіп-хопа здарыўся ў перыяд 2002 па 2004, калі каля 50-60 % усіх музычных хіп-хоп хітоў прыпадалі на выканаўцаў з поўдня.

На дадзены момант найзыркімі прадстаўнікамі хіп-хоп культуры поўдня з’яўляюцца: Juicy J , Migos, Young Thug, Future, Travis Scott, 2 Chainz, Rae Sremmurd, Waka Flocka Flame, Gucci Mane, Rich Homie Quan, Big K.R.I.T., 21 Savage, Rick Ross, Denzel Curry і Lil Yachty. Акрамя выканаўцаў поўдня, многія іншыя артысты не з Паўднёвага ўзбярэжжа, накшталт , і зарэкамендавалі сябе, выступаючы пад Паўднёвыя біты.

Крыніцы

Спасылкі DirtySouthRap.com

Катэгорыя:Музычныя жанры Катэгорыя:Стылі хіп-хопа