Школа № 10 імя С. Ф. Рубанава — сярэдняя навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Слуцку па адрасе вул. Уласаўца, 3.
Будынак
Гісторыя школы пачалася з будынка, у якім было 13 класных памяшканняў, 28 лістапада 1938 года. Пры школе не мелася спартыўнай залы і навучальных майстэрняў. У час вайны ў школе быў размешчаны ваенны шпіталь з чэрвеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года. Падчас вызвалення школа была часткова разбурана, але ўжо ў ліпені 1944 годзе на пасяджэнні гарвыканкама было прынята рашэнне аднавіць будынак да пачатку навучальнага году. У 1947 годзе быў праведзены капітальны рэмонт школыШкола № 10 отмечает 80-летие. Летопись: что это за школа и чем она приметна для Слуцка .
У канцы 1950-х гаспадарчым спосабам была пабудавана спартыўная зала. У сярэдзіне 1960-х гадоў да школы быў прыбудаваны двухпавярховы корпус.
У 1980-х гадах школа атрымала яшчэ адну прыбудову. У ёй змясціліся новыя кабінеты, з’явіліся спартыўная і актавая залы, сталовая.
Дырэктары школы 1938—1939 — Беразоўскі Пётр Аляксандравіч 1939—1941 — Журавель Барыс Аляксандравіч 1944 — Сарагавец В. А. 1944—1948 — Козел Фёдар Сямёнавіч 1948—1987 — Рубанаў Сяргей Фёдаравіч 1987—1998 — Каляда Мікалай Уладзіміравіч 1998—2013 — Дулін Уладзімір Мікалаевіч 2013— цяперашні час — Шыловіч Аляксандр Мікалаевіч
Вядомыя выпускнікі
Міхаіл Самуілавіч Басалыга — беларускі мастак Уладзімір Самойлавіч Басалыга — беларускі мастак — савецкі і расійскі вучоны ў галіне фізічных метадаў даследавання матэрыялаў Павел Андрэевіч Місько — беларускі пісьменнік Аляксандр Сяргеевіч Рубанаў — беларускі фізік Аляксандр Васільевіч Тузікаў — прафесар, генеральны дырэктар Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Ігар Адамавіч Ціткоўскі — краязнавец і мастацтвазнавец, гісторык архітэктурыТитковский Игорь Адамович
Узнагароды
У 1974 годзе 10-я школа была ўдзельніцай ВДНГ СССР, дзе ўзнагароджана дыпломамі I і II ступені. Настаўнік фізікі, 32-гадовы педагог І. П. Лазоўскі за дасягнутыя поспехі ў развіцці народнай адукацыі быў узнагароджаны бронзавым медалём Галоўнага камітэта ВДНГ СССРСлуцкий «маршал» физики .
Катэгорыя:1938 год у Беларусі *