Свята-Іаана-Прадцечанская царква — мураваны праваслаўны храм у вёсцы Чаравачыцы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на могілках.
Гісторыя Пабудавана ў канцы XX стагоддзя з цэглы на месцы драўлянага храма XIX стагоддзя, разабранага ў 1970-х гадах. Храм быў асвячоны ў 1995 годзе.
Архітэктура Аб’ёмна-прасторавую сіметрычна-восевую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца, прамавугольная малітоўная зала, 5-гранная апсіда. Шацёр званіцы (васьмярык на чацверыку) завершаны макаўкай, 4-схільны дах малітоўнай залы — цыбулепадобным купалам на цыліндрычным барабане. Бакавыя фасады расчлянёны на 3 праслы з акруглымі і трохвугольнымі франтонамі і арачнымі аконнымі праёмамі па цэнтры.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Кобрынскага раёна Катэгорыя:Чаравачыцы Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:Храмы Святога Іаана Прадцечы Катэгорыя:1995 год у Беларусі