Царква Святога Дзмітрыя Салунскага — мураваны праваслаўны храм у в. Рагозна Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
Першае згадванне аб храме адносіцца да 1700 года. У 1899 годзе пасля пажару быў адбудаваны новы храм. У 1943 годзе храм быў разбураны.
У 2002 годзе распачалося будаўніцтва новага храма. 8 лістапада 2007 года храм быў асвячоны епіскапам ІаанамРогозно. Церковь Димитрия Солунского..
Архітэктура Вырашана кубападобным аб’ёмам пад шатровым дахам з заломам, завершаным на вяршыні і ў аснаванні макаўкамі. Да фасада дабудавана 1-ярусная шатровая званіца з макаўкай, з тылу — прамавугольная апсіда. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмаміЦарква ў імя святога вялікапакутніка Дзімітрыя Салунскага.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Жабінкаўскага раёна Катэгорыя:Рагозна (Жабінкаўскі раён) Катэгорыя:2007 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі