Царква ў імя пакутніц Веры, Надзеі, Любові і Сафіі — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Страдзеч Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча.
Гісторыя
Раней у вёсцы існавала драўляная царква Святой Сафіі, архітэктарам якой быў Аляксандр Рэмер.
Праект драўлянай царквы ў імя пакутніц Веры, Надзеі, Любові і Сафіі ў 1880 годзе быў складзены Ф. Афанасьевым — не захаваласяНГАБ. – Ф. 97. Воп. 1, спр. 203, л. 208 – 209, аўтар стварыў яго, арыентуючыся на традыцыі народнага драўлянага дойлідства і выкарыстоўваючы элементы стылю класіцызмКулагин А. Н. ГРОДНЕНСКИЕ ЗОДЧИЕ XIX – НАЧАЛА ХХ В. (НОВЫЕ АРХИВНЫЕ ИЗЫСКАНИЯ) . С. 77 .
Новы храм пабудаваны ў 1994 годзе з цэглы.
Архітэктура
Вырашана ў формах царкоўнай архітэктуры другой паловы XIX стагоддзя. Чатырохчасткавую кампазіцыю фарміруюць 3-ярусны (васьмярык на 2 чацверыках) прытвор-званіца, кароткая трапезная, прамавугольная ў плане малітоўная зала, апсіда з рызніцамі. Шацёр званіцы завершаны макаўкай, 2-схільны дах малітоўнай залы — цыбулепадобным купалам на 8-гранным светлавым барабане. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах, крапаваны вуглавымі лапаткамі, апяразаны аркатурнымі фрызаміЦарква ў імя пакутніц Веры, Надзеі, Любові і Сафіі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Брэсцкага раёна Катэгорыя:Страдзеч Катэгорыя:1994 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі