Віталь Альгімантавіч Ёцюс (нар. ) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2017). У 2019—2020 намеснік дэкана гістарычнага факультэта БДПУ па выхаваўчай працы.

Біяграфія Нарадзіўся 11 жніўня 1983 года ў Мінску ў сям’і службоўцаў. Бацька — літовец, маці — беларуска.

У 2008 годзе скончыў гістарычны факультэт БДПУ. У 2011 годзе магістратуру БДПУ па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя»

З 2017 года выкладчык кафедры кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. З 2018 на кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі.

Навуковая дзейнасць Сфера навуковых інтарэсаў: Сацыяльна-эканамічная гісторыя Беларусі 1920-1930-х гг.

Асноўныя публікацыі Фарміраванне адміністрацыйна-прававой асновы сельскагаспадарчага перасялення ў БССР Арганізацыя сельскагаспадарчага перасялення з БССР (1919—1941 г.г.)

Спасылкі Асабісты профіль на сайце БДПУ

Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Вучоныя паводле алфавіта Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка