Свята-Васкрасенская царква — два праваслаўныя храмы ў вёсцы Вялікай Слабадзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя Першая царква ў вёсцы была ўзведзена ў 1863 годзе з дрэва на могілках. У канцы XIX стагоддзя пачалося будаўніцтва новага мураванага храма, якое не было скончана ў сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны.
У 1915 годзе нямецкі снарад разбурыў спічак храма і заваліў дах. Калі пры камуністах мясцовыя жыхары пачалі расцягваць царкву па камянях, то аднаму моцна пашкодзіла руку. Пасля гэтага вяскоўцы кінулі разбураць храмЯ. Сушчынскі. Таямніцы храма вёскі Вялікая Слабада — Радыё Рацыя, 2018. .
Новы храм быў збудаваны талакою мясцовых жыхароў у 2003 годзе з дрэва насупраць старогаХрам Уваскрашэння Хрыстова — Сайт Навагрудскай епархіі. .
Архітэктура Новая царква вырашана ў традыцыях народнага храмабудаўніцтва XIX стагоддзя. Прамавугольны зруб пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобным купалам на гранёным барабане. Да фасада далучаны прытвор, над якім надбудавана чатырохгранная шатровая званіца з макаўкай. З тыльнага боку далучана апсіда з бакавымі рызніцамі, завершаная макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі са скошанымі вугламі аконнымі праёмамі. Уваход накрыты двухсхільным казыркомУваскрасенская царква ў вёсцы Вялікая Слабада. — Праваслаўная архітэктура Беларусі. .
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Карэліцкага раёна Катэгорыя:Вялікая Слабада (Карэліцкі раён) Катэгорыя:Храмы Навагрудскай епархіі Катэгорыя:2003 год у Беларусі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі