Гартэ́нзія, гідрангія (Hydrangea) — род кветкавых раслін сямейства .
Батанічнае апісанне Кусты вышынёй 1—3 м, некаторыя віды — невялікія дрэвы і ліяны. Лісце простае, чаргаванае, на чаранках, эліпсоіднай або яйцападобнай формы, даўжынёй 5—20 см. Кветкі белага колеру, у шчыткападобных або мяцёльчатых суквеццях. Плод — шматнасенная каробачка.
Расліны ядавітыя.
Распаўсюджанне і экалогія Расліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Паўднёвай і Усходняй Азіі, у Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы. Вільгацелюбівыя расліны. Цвітуць у чэрвені—жніўні. Размнажаюцца насеннем, садовыя формы — адводкамі, чаранкамі, атожылкамі, дзяленнем куста. Усе часткі расліны з'яўляюцца атрутныміСергей Бесараб Ядовитые декоративные растения в саду и огороде. Справочник // Хабр — habr.com, 23 ліпеня 2021, 14:58.
Віды Род налічвае 35 (52Hydrangea // The Plant List) відаў. Некаторыя з іх:
Існуе шэраг садовых форм, у тым ліку гартэнзія стэрыльная (Hydrangea arborescens sterilis).
Літаратура — С. 568.
Спасылкі
Hydrangea // The Plant List Genus: Hydrangea Gronov. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
Катэгорыя:Кізілакветныя Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты Катэгорыя:Ядавітыя расліны