Жаўтазе́ль фарбавальны (Genista tinctoria) — від кветкавых раслін з роду сямейства .

Назва

Жаўтазель фарбавальны, жаўтазель, жаўцідла, жаўціха, жоўцічнік, хварбідлаFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, заяччы гарох Ботанический словарь, Спб, 1878, жаўсцень, прытуліцаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, дрок, жаўціла, жаўцічнік, жаўцюха, жоўтае зелле, зелянуха, ніцлаза, прытуліца, сачавіца , чысцікЧоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., лянок.

Батанічнае апісанне

Лістападны куст вышынёй да 1,5 м з моцным дравяністым карэнішчам, ад якога даходзяць прамастойныя, пруткападобныя, крыху рабрыстыя ствалы. Лісце чаргаванае, дробнае, з суцэльным краем, цёмна-зялёнае зверху, святлейшае знізу, па краях і на галоўнай жылцы апушанае. Каля асновы лісця маецца пара маленькіх прылісткаў шылападобнай формы. Кветкі ярка-жоўтага колеру, з матыльковым вяночкам, на апушаных кветаносах. Суквецце — гронка. Плод — голы струк чорнага колеру і даўжынёй 15—25 мм.

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Малой і Сярэдняй Азіі, амаль па ўсёй тэрыторыі Еўропы. Расце ў падлесках бярозава-хваёвых і бярозавых лясоў, на ўзлесках, схілах і прагалінах, у стэпах на пясчанай глебе. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Плады паспяваюць у жніўні—верасні.

Выкарыстанне Дэкаратыўныя і лекавыя расліны. У лекавых мэтах выкарыстоўваюцца наземныя часткі расліны ў якасці мачагоннага, жаўцягоннага, слабільнага і абязбольваючага сродкаў.

З кветак жаўтацезя фарбавальнага здабываюць жоўтую фарбу.

Літаратура

Спасылкі

Genista tinctoria L. (Дрок красильный) // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Матыльковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты Катэгорыя:Фарбавальныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе