Канюша́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікія Канюшаны.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Фалькавіцкі сельсавет у складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Фалькавічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вялікія Канюшаны, сельсавет перайменаваны ў КанюшанскіУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 26 чэрвеня 1965 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Белагрудскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110)..

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: Агароднікі, Бахматы, Вялікія Канюшаны, Дзітрыкі, Ерамеевічы, Заборцы, Любары, Малыя Канюшаны, Навасады, Фалькавічы і Чаплічы.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лідскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1965 годзе