Феацэрас гладкі (Phaeoceros laevis) — від антацэротавых імхоў сямейства антацэротавых.

Апісанне Двухдомная слаявінная расліна. Слаявіна разеткападобная, дыяметрам 0,5—3 см, крыху мясістая, па краі неглыбокалопасцевая, аднаслойная, зверху гладкая, прыціснутая да субстрату. Мужчынскія расліны драбнейшыя за жаночыя. Антэрыдыі буйныя, па некалькі ў поласцях. Архегоніі паглыблены ў тканку слаявіны. Спарагон струкападобны, без ножкі, даўжынёй 1—3 см, раскрываецца падоўжанай шчылінай на дзве вузкія створкі.

Пашырэнне Піянерная расліна. На Беларусі расце на вільготнай глебе на палях, па краях канаў, абочынах дарог. Спараносіць у канцы лета і восенню.

Літаратура

Спасылкі

Phaeoceros laevis (L.) Prosk. // The World Flora Online

Катэгорыя:Антацэротавыя імхі