TLE (скарочана ад анг. two-line element set, двухрадковы набор элемэнтаў) — двухрадковы фармат дадзеных, што ўяўляе сабой набор элементаў арбіты для спадарожніка Зямлі.

Фармат TLE быў вызначаны групоўкай NORAD і, адпаведна, выкарыстоўваецца ў NORAD, NASA і іншых сістэмах, якія ўжываюць дадзеныя групоўкі NORAD для вызначэння месцазнаходжання пэўных касмічных аб’ектаў. Мадэль SGP4/SDP4/SDP8 можа скарыстаць фармат TLE для вылічэння дакладнага становішча спадарожніка ў пэўны час. Арбітальныя элементы вызначаюцца для многіх тысяч касмічных аб’ектаў з базы дадзеных NORAD і вольна шырацца для далейшага выкарыстання ў Інтэрнэце. TLE заўсёды складаецца з двух радкоў фарматаванага тэксту. Апроч таго, ім можа папярэднічаць радок з назвай аб’екта.

Форма дадзеных Ніжэй прыведзены прыклад TLE для аднаго з модуляў Міжнароднай касмічнай станцыі і яго расшыфроўка.

ISS (ZARYA) 1 25544U 98067A 08264.51782528 -.00002182 00000-0 -11606-4 0 2927 2 25544 51.6416 247.4627 0006703 130.5360 325.0288 15.72125391563537

Загаловак (неабавязковы радок)

Нумар Вочка Зьмест Прыклад101-24НазваISS (ZARYA)

Першы радок (абавязковы)

Нумар Вочка Зьмест Прыклад101-01Нумар радка1203-07Нумар спадарожніка ў базе дадзеных NORAD25544308-08Класіфікацыя(U=Unclassified — не сакрэтны)U410-11Міжнароднае пазначэньне (дзьве апошнія лічбы года запуску)98512-14Міжнароднае пазначэньне (нумар запуска сёлета)067615-17Міжнароднае пазначэньне (частка запуску)A719-20Рок эпохі (дзьве апошнія лічбы)08821-32Час эпохі (цэлая частка — нумар дня ў годзе, дробавая — частка дня)264.51782528934-43Першая вытворная ад сярэдняга руху (паскарэньне), дзелёная на два [віток/дзень²]-.000021821045-52Другая вытворная ад сярэдняга руху, дзелёная на шэсць (маецца на ўвазе, што лік пачынаецца з дзесятковага падзельніка) [віток/дзень³]00000-01154-61Каэфіцыент тармажэньня B* (маецца на ўвазе, што лік пачынаецца з дзесятковага падзельніка)-11606-41263-63Спрадвечна — тыпы эфемерыд, зараз — заўсёды лік 001365-68Нумар (версія)2921469-69Кантрольная сума па модулі 107

Другі радок (абавязковы)

Нумар Вочка Зьмест Прыклад101-01Нумар радка2203-07Нумар спадарожніка ў базе дадзеных NORAD25544309-16Нахіленьне арбіты ў градусах51.6416418-25Даўгата ўзыходнага вузла ў градусах247.4627527-33Эксцэнтрысітэт (маецца на ўвазе, што лік пачынаецца з дзесятковага падзельніка)0006703635-42Аргумент перыцэнтра ў градусах130.5360744-51Сярэдняя анамалія ў градусах325.0288853-63частасць абегаў [віток/дзень]15.72125391964-68Нумар вітка на момант эпохі563531069-69Кантрольная сума па модулі 107

Спасылкі

Trackingprogramme und TLE-Quellen Models for Propagation of NORAD Element Sets (pdf-Datei, englisch; 485 kB) NASA: Definition of Two-line Element Set Coordinate System NASA Human Space Flight: Real Time Data, ISS Trajectory Data

Катэгорыя:Сістэмы нябесных каардынат Катэгорыя:Арбіты Катэгорыя:Фарматы файлаў