«Залёты» — камедыя, якая выйшла з-пад пяра В. Дуніна-Марцінкевіча ў 1870 г., гаварылі персанажы па-беларуску і па-польску.

У гэтым творы далейшае развіццё атрымала тэма спажывецтва і беспрынцыпнасці, уласцівых надыходзячаму капіталізму. Польскі тэкст на беларускую мову ў пачатку XX ст. пераклаў Янка Купала, у 1915 г. «Залёты» былі пастаўлены ў Вільні Беларускім музычна-драматычным гуртком. А першая публікацыя гэтай п’есы адбылася ў газеце «Вольная Беларусь» у 1918 г.

В. Дуніна-Марцінкевіч паэтызаваў жыццё і побыт селяніна як носьбіта высокіх маральных і эстэтычных каштоўнасцей, што садзейнічала нараджэнню новых дэмакратычных ідэй у беларускай літаратуры. Камедыя была напісана ў традыцыях двухмоўя і прысвечана праблеме расслаення парэформеннай вёскі. Тут многа камедыйна-бытавых сцэн, дзеянне часта суправаджаецца песнямі і танцамі, але вядучыя прынцыпы — сатырычнае выкрыццё «чыноўных п’явак». Высмейваецца каставая абмежаванасць пінскай шляхты.

Асноўны персанаж «Залётаў» — Антон Сабковіч. Ён жыве толькі адной мэтай: «выбіцца ў людзі», разбагацець любымі сродкамі.

Асобы

Ян Пaчцiўcкi — мapшaлaк. Алякcaндp Сaкaльнiцкi — cyддзя. Адэля — ягo дaчкa. Адoльфaк — cын Сaкaльнiцкaгa. Стaнicлaў Зaцнeўcкi — мaлaды пaмeшчык. Антoн Сaбкoвiч — apaндaтap. Дaмiцэля — ягo cяcтpa. Пятpyк — пapaбaк. Гaпoн Бapычкa — ceлянiн. Кyлiнa — ягo жoнкa. Мapыcя — ix дaчкa. Мopдкa — яўpэй-цecля.

Літаратура Янушкевіч Я. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч // Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX ст. / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. I. Мархель, В. А. Чамярыцкі. — 2-е выд. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 582 с. ISBN 978-985-08-1167-7

Катэгорыя:Творы 1870 года Катэгорыя:Камедыі Катэгорыя:Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч