Храм у гонар святога праведнага Іаана Кармянскага — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Квасоўка Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя 11 верасня 2009 года быў асвечаны паклонны крыж на месцы будучага храма. У 2012 годзе была пабудавана малая капліца.

8 лістапада 2012 года прыступілі да закладкі падмуркаў. Вясной 2013 года пачалося ўзвядзенне сцен храма.

27 мая 2017 года архіепіскап Арцемій здзейсніў чын асвячэння храма, названага ў гонар праведнага Іаана Кармянскага.

Пры храме дзейнічае нядзельная школаХрам у гонар святога праведнага Іаана Кармянскага аг. Квасоўка .

Станам на красавік 2026 года, настаяцель — іерэй Ілія Гапановіч.

Крыніцы

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Гродзенскага раёна Катэгорыя:Квасоўка Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:2017 год у Беларусі