Касем Сулейманi (; — ) — іранскі ваенны дзеяч, генерал-маёр і камандзір спецпадраздзялення «эль-Кудс» у складзе Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), прызначанага для правядзення спецаперацый за межамі ІранаIran’s Spymaster Counters U.S. Moves in the Mideast. Атрад пад яго кіраўніцтвам аказваў ваенную падтрымку групоўкам ХАМАС і Хезбала ў Палесціне і Ліване, а таксама сыграў важную ролю ў фарміраванні палітычнай сітуацыі ў Іраку пасля вываду адтуль амерыканскіх войск. Пачынаючы з 2012 года Сулеймані меркавана дапамог ураду Башара Асада пераламаць ход грамадзянскай вайны ў Сірыі і адбіць стратэгічныя гарады і тэрыторыі. Ён таксама ўдзельнічаў у аказанні дапамогі ўраду Ірака ў барацьбе супраць тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы» (2014—2015)From the east, Iran-backed force advances on Tikrit Iranian Military Mastermind Leading Battle to Recapture Tikrit From ISIS. 3 студзеня 2020 быў забіты ў Багдадзе ў выніку авіяўдару ВПС ЗША.
Біяграфія Раннія гады Касем Сулейманi нарадзіўся ў 1957 годзе ў беднай сялянскай сям’і ў горнай вёсцы Канат-е Малек акругі Рабор іранскай паўднёва-ўсходняй правінцыі Керман. Яго бацька, які атрымаў зямельны надзел па шахскай рэформе, быў абцяжараны істотным крэдытам у 100 туманаў. Таму скончыўшы толькі пяць класаў пачатковай школы, 13-гадовы Касем са сваім сваяком адправіліся на заробкі ў правінцыйны цэнтр Керман, дзе змаглі ўладкавацца як рознарабочыя на будаўнічай пляцоўцы школы на вуліцы хаджу, на ўскраіне горада. Па словах Сулейманi, ім плацілі па два туману ў дзень. Пасля выплаты крэдыту Касем уладкаваўся ў мясцовы водаачышчальны дэпартамент, дзе праз некаторы час стаў памочнікам інжынера.
Малады Сулейманi падтрымаў ідэі ісламскай рэвалюцыі 1979 года і з першых яе дзён запісаўся ў Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), які пасля ператварыўся ў элітнае падраздзяленне, што падпарадкоўвалася асабіста вярхоўнаму кіраўніку Ірана Алі Хаменеі. Прайшоўшы 45-дзённыя курсы, арганізаваныя для новых байцоў, Касем стаў выконваць неваенныя задачы. Яму было даручана забеспячэнне бесперабойнага водазабеспячэння правінцыі Керман.
У 1980-м годзе атрымаў першы ваенны вопыт падчас падаўлення КВІР курдскага сепаратызму, хоць ключавой ролі ў гэтай аперацыі не гуляў.
Ваенная кар’ера Калі Садам Хусейн 22 верасня 1980 года ўварваўся ў Іран, Касем Сулейманi быў лейтэнантам у шэрагах КВІР. Аднак з пачаткам баявых дзеянняў ён хутка праславіўся, шмат у чым дзякуючы смелым разведвальным аперацыям у тыле ворага. Дзякуючы гэтаму хуценька падняўся у чынах і да 30 гадоў ужо кiраваў 41-й пяхотнай дывізіяй «Таралах».
У 1999 годзе пасля падаўлення студэнцкіх хваляванняў у Тэгеране ён быў адным з 24 афіцэраў КВІР, якія напісалі ліст прэзідэнту Махамаду Хатамі, выказаўшы сваю заклапочанасць тым, што адбылося і незадаволенасць тым, што да падаўлення выступленняў была прыцягнута армія.
У 1990-х гадах камандаваў часцямі КВІР на паўднёвым усходзе Ірана, у горадзе Керман. Праз гэты рэгіён уздоўж межаў Афганістана пралягаў наркатрафік да Турцыі і далей у Еўропу. Але ваенны вопыт Сулейманi дапамог яму наладзіць паспяховую барацьбу з наркагандлем.
У 2000 годзе быў прызначаны камандуючы сіламі спецыяльнага прызначэння КВІР — брыгадай «эль-Кудс» («Ерусалім»).
Лічыўся адным з магчымых пераемнікаў на пасаду камандуючага КВІР, калі ў 2007 годзе генерал Ях’я Рахім Сафаві пакінуў свой пост.
У 2008 годзе ўзначаліў групу іранскіх следчых, якія павінны былі высветліць абставіны гібелі старэйшага члена і начальніка спецслужбаў ліванскай шыіцкай арганізацыі «Хезбала» Імада Фаіза Мугнія.
24 лістапада 2015 года стаў арганізатарам і кіраўніком пошукава-выратавальнай аперацыі па пошуку і эвакуацыі Канстанціна Мурахціна, расійскага пілота збітага Су-24МIranian General Soleimani Supervised Operation to Save Russian Su-24 PilotReport: Iran General Saved Russian Pilot.
Яго імя было ўключана ў так званы «чорны спіс» ААН з 15 высокапастаўленых ваенных і палітычных дзеячаў Ірана, якія падазраваліся ў датычнасьці да распрацоўкі ядзернай і ракетнай праграм Ірана.
Гібель
3 студзеня 2020 года быў забіты ў выніку авіяўдару ВПС ЗША. Смерць Сулейманi пацвердзілі тэлеканалу PressTV у Корпусе вартавых ісламскай рэвалюцыі. Па заяве Пентагона, спецаперацыя па знішчэнні генерала была праведзена па асабістым распараджэнні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, пры гэтым Кангрэс не быў апавешчаны загадзя аб нанясенні ўдару. Газета The New York Times паведаміла, што аўтамабіль Сулейманi быў знішчаны ракетамі, запушчанымі з беспілотніка.
Па даных выдання The New York Times, акрамя Сулейманi былі забіты яшчэ чатыры чалавекі, якія прыбылі ў сталіцу Ірака на самалёце з Сірыі; ракеты пабілі мэты падчас ад’езду машын з тэрыторыі аэрапорта Багдада. Пры гэтым ракетны ўдар быў другім па ліку, а першы нанеслі некалькі гадзін раней: было выпушчана тры ракеты, але яны не прывялі да ранення або гібелі людзей. Паводле паведамлення тэлеканала Fox News, Сулейманi апазналі па кольцы на руцэ; афіцыйны прадстаўнік Пентагона паведаміў, што Міністэрства абароны ЗША чакала правядзення аналізу ДНК, каб канчаткова пацвердзіць факт смерці генерала.
Ацэнкі У Іране Касема Сулейманi шануюць як нацыянальнага героя, пра якога здымаюць фільмы, пішуць песні і да г.д. Сярод палітыкаў Сулеймані лічыўся выбітным стратэгам і арганізатарам спецыяльных аперацый, а таксама стваральнікам шырокай агентурнай сеткі на Блізкім Усходзе з апорай на шыіцкія абшчыны. На думку Джона Магуайра, Сулейманi з’яўляўся найбольш уплывовай і магутнай фігурай у рэгіёне, нягледзячы на тое, што «ніхто нічога пра яго не чуў».
Памяць На месцы гібелі Сулеймані Міністэрствы культуры Ірана і Ірака плануюць устаноўку помнікаМинкульт Ирана одобрил установку памятника Сулеймани. У Бейруце (Ліван) імем генерала названа адна з вуліцОдна из улиц Бейрута названа в честь шахида Касема Сулеймани. У гэтай рэспубліцы ўстаноўлены і паўнавартасны помнік, які быў узведзены па ініцыятыве партыі «Хезбала»Памятник иранскому генералу Сулеймани установлен на юге Ливана.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Генерал-маёры Катэгорыя:Ваенныя дзеячы Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іраку