Рэспубліканскі завулак () — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным цэнтры горада.
Гісторыя Гістарычная назва Бутамаў завулак ()Улицы Могилева: сто лет назад и сегодня паходзіць ад прозвішча першапасяленца. За савецкім часам перайменаваны.
Раней цягнуўся ад скрыжавання Дняпроўскага праспекта і Лютэранскага завулка на паўночнай ускраіне Саборнай плошчы да моста цераз Дубравенку, за якім пераходзіў у завулкі Тлусты і Чарнецкі. З поўначы прымыкаў Красны завулак, з поўдня — 2-і Круты завулак. Пасля вайны трасіроўка гэтых завулкаў зменена, каб прабіць вуліцу ад вуліцы Крыленкі да Лазарэнкі, паралельную Першамайскай вуліцы. У 1959 годзе пабудаваны дом культуры швейнай фабрыкі імя Валадарскага, які адрэзаў завулак ад Першамайскай вуліцы.
Размяшчэнне
Арыентаваны з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання з Чырвоным і 2-м Крутым завулкамі. Больш як палову даўжыні складае лесвіца да Дубравенкі.
Спасылкі
Катэгорыя:Ленінскі раён (Магілёў) Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Магілёва Катэгорыя:Завулкі