Атака авіябазы К-1 у 2019 годзе — ракетны ўдар па авіябазе К-1 у правінцыі Кіркук у Іраку 27 снежня 2019 года. На авіябазе размяшчаўся амерыканскі ваенны персанал, задзейнічаны ў аперацыі «Непахісная рашучасць». Па ёй было выпушчана больш за 30 ракет, у выніку чаго загінуў амерыканскі грамадзянскі падрадчык, паранены чатыры вайскоўцы ЗША і два супрацоўнікі іракскіх сілаў бяспекі. ЗША ўсклалі адказнасць за напад на апалчэнне «Катаіб Хезбала», падтрымоўванае Іранам, і іракскую праўрадавую групоўку Сілы народнай мабілізацыі. «Катаіб Хезбала» адмаўляла адказнасць за напад. У адказ ЗША нанеслі авіяўдар па пазіцыях «Катаіб Хезбала» ў Іраку і Сірыі, забіўшы больш за 25 чалавек. У адказ апалчэнцы атакавалі дыпмісію ЗША ў Багдадзе, што, у сваю чаргу, прывяло да авіяўдара ЗША па міжнародным аэрапорце Багдада 3 студзеня 2020 года, у выніку якога былі забіты іранскі генерал Касем Сулеймані і камандзір іракскай міліцыі Абу Махдзі Аль-Мухандзіс.

Па заяве брыгаднага генерала і начальніка разведкі іракскай федэральнай паліцыі на базе К-1 Ахмеда Аднана, да атакі можа быць датычна групоўка «Ісламская дзяржава»Иракская разведка обвинила ИГ в атаке, которая привела к гибели Сулеймани // Информационно-аналитический центр "МедиаНьюс, 8 февраля 2020.

Катэгорыя:Іранскі крызіс Катэгорыя:Падзеі 27 снежня Катэгорыя:Снежань 2019 года Катэгорыя:2019 год у Іраку Катэгорыя:Ваенная гісторыя Ірака Катэгорыя:Першае прэзідэнцтва Дональда Трампа