«Во́зера ра́дасці» — беларускі кароткаметражны беларускамоўны мастацкі фільм рэжысёра Аляксея Палуяна, зняты ў 2019 годзе. У здымачную каманду ўвайшлі кінапрафесіяналы з Германіі, Ірана, Грузіі, Украіны, Шатландыі і Балгарыі. Фільм створаны па матывах аднайменнага рамана Віктара Марціновіча. Сусветная прэм’ера стужкі адбылася на сусветным кінафестывалі кароткаметражных фільмаў у французскім Клермон-Феране. Беларуская прэзентацыя «Возера радасці» адбылася 13 лістапада 2019 года ў кінатэатры «Масква».
Сюжэт У маленькай беларускай вёсцы, дзе час быццам спыніўся, дзевяцігадовая Яся перажывае смерць маці. Бацька дзяўчынкі адпраўляе яе ў інтэрнат. Але аднойчы яна вырашае збегчы і вярнуцца дадому.
Акцёры
Здымачная група рэжысёр — Аляксей Палуян саўндтрэк — «Vuraj»
Узнагароды Фільм атрымаў тры ўзнагароды іспанскага FICBUEU (у тым ліку «Найлепшая актрыса»), прыз «За найлепшую рэжысуру» на кінафестывалі ў грэчаскай Драме, дзве ўзнагароды кінафестывалю ў Невадзе, прыз у намінацыі «Найлепшы кароткаметражны фільм» нямецкай кінапрэміі «Hessen Film Awards». 2 лістапада 2020 года фільм перамог на амерыканскім кінафестывалі «LA Shorts» і меў перспектывы на «Оскар-2021». Прызнана найлепшым кароткаметражным фільмам на першай прэміі кінапрэсы Беларусі.
Крытыка
Спасылкі
«Возера радасці» на сайце «TUT.BY»
Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове Катэгорыя:Экранізацыі раманаў Катэгорыя:Фільмы Аляксея Палуяна