«Наваградскі замак» — балада Яна Чачота, напісаная ў 1818—1819 гадах.
Апісанне
У аснову сваёй балады Ян Чачот паклаў як рэальныя гістарычныя падзеі, звязаныя з вайной са шведамі за часам Яна II Казіміра, так і народныя паданні і вусныя расказы старых людзей пра злачынствы шведаў на Беларусі.
Сюжэт Балада апавядае пра здраду літоўскага князя, які, закахаўшыся ў шведскую дзяўчыну, дазволіў выманіць сабе са сховаў і аддаць Наваградскі замак на захоп і разбурэнне шведскаму войску.
Вызначэнне жанру Даследчыкі творчасці Яна Чачота Станіслаў Станкевіч і Уладзімір Мархель пагаджаюцца на тым, што дадзены вершаваны твор нельга аднесці да жанру балады праз адсутнасць элементу цудоўнасці і фантастычнай таямніцыГісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 2. Новая літаратура : другая палова XVIII--XIX стагоддзе. — Мінск: «Беларуская навука», 2007. С. 184. У сваім творы паэт імкнуўся адшукаць гістарычную праўду, што сведчыла пра рацыяналістычны падыход да легендарнага матэрыялу.
Тэмы
На думку Кастуся Цвіркі, у баладзе адбіліся тагачасныя спрэчкі прыхільнікаў класіцызму на чале з Янам Снадэцкім і рамантыкаў, якія яшчэ толькі выходзілі на сцэну. Ян Чачот хацеў прымірыць рацыяналістычнасць класіцыстаў і пачуццёвасць рамантыкаў. Пра гэта яскрава сведчаць першыя радкі паэтычнага твора:
У гэтым выявілася агульная асаблівасць балад Яна Чачота, якая заключалася ў спалучэнні двух пачаткаў — асветніцка-рацыяналістычнага і рамантычнагаУладзімір Мархель. Станаўленне Яна Чачота як паэта і фалькларыста // Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 10. — Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1998. С. 34
Спасылкі «Наваградскі замак» у перакладзе Кастуся Цвіркі
Катэгорыя:Балады Яна Чачота Катэгорыя:Літаратурныя творы на польскай мове Катэгорыя:Творы 1819 года